Анлайн-школа · Беларусь

Веды, што
ператвараюцца
ва ўплыў.

Школа для тых, хто хоча разумець дыпламатыю, міжнародныя адносіны, медыя і правы чалавека — і ўжываць гэтыя веды на практыцы.

Пра школу

Дыпламатыя пачынаецца з разумення.

Мы дапамагаем пашыраць веды пра дыпламатыю, СМІ і грамадзянскую супольнасць, а таксама падтрымліваем тых, хто працуе дзеля свабоднай Беларусі.

Лектары школы — прызнаныя эксперты, якія дзеляцца прафесійнымі ведамі, досведам і перспектывай. Праграма аб’ядноўвае тэорыю з практычнымі парадамі для штодзённай працы.

Мы гаворым пра свабоду слова, правы чалавека, міжнародную бяспеку, працу з парламентамі і медыя — без спрошчаных адказаў на складаныя пытанні.

Напрамкі навучання

Народная дыпламатыя

Практычныя веды пра працу амбасадаў, міжнародных арганізацый і парламентаў.

Правы і свабоды

Механізмы абароны правоў чалавека і інструменты супрацьдзеяння аўтарытарызму.

Медыя і ўплыў

Публічныя выступы, праца з журналістамі, фактчэкінг і інфармацыйная бяспека.

Праграма

21 лекцыя.
Адна супольнасць.

Усе лекцыі даступныя прадстаўнікам Народных Амбасадаў Беларусі і сябрам супольнасці.

01

Структура і праца амбасады

Дыпламатыя
02

Дыпламатычная перапіска

Дыпламатыя
03

Міжнародныя арганізацыі

Міжнародныя адносіны
04

Праца са СМІ

Камунікацыя
05

Міжнародная ахова

Правы чалавека
06

АБСЕ: Венскі і Маскоўскі механізмы

Міжнародныя адносіны
07

Праца з парламентамі

Дыпламатыя
08

Дыпламатычная праца: асаблівасці працы дыпламатаў у Беларусі

Дыпламатыя
09

Дыпламатычны пратакол: тэорыя і практыка

Дыпламатыя
10

Як вяршэнства права і правы чалавека звязаныя паміж сабой

Правы чалавека
11

Публічныя выступы: практычныя парады і табу

Камунікацыя
12

Медыя і сувязь з журналістамі: як утрымліваць павестку

Камунікацыя
13

Валанцёрства і выгаранне

Лідарства
14

Культурная дыпламатыя і магчымасці яе рэалізацыі ва ўмовах Беларусі

Культура
15

Як паскорыць працу грамадзянскай супольнасці з дапамогай нейрасетак

Тэхналогіі
16

Фактчэкінг і інфармацыйная бяспека

Медыяпісьменнасць
17

Сучасны інтэрнэт: як назапашваць сацыяльны капітал і ўплываць на грамадскі рух

Камунікацыя
18

Еўрапарламент і праца з лакальнымі парламентамі

Міжнародныя адносіны
19

Адносіны дыяспары і амбасадаў

Дыпламатыя
20

Лідарства і навыкі кіравання

Лідарства
21

Міжнароднае права і яго роля ў абароне правоў чалавека

Правы чалавека

Будзем на сувязі

Ёсць пытанне
пра школу?

help@belarusabroad.org